Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Сталая экспазіцыя

Асноўная частка экспазіцыі прысвечана гісторыі горада Мінска канца ХІХ пачатку ХХ стагоддзя і пачынаецца з панарамы нашага горада. Гэта фатаздымак зняты з боку Пішчалаўскага замка. Ён раскрывае панараму на Верхні горад. Тут можна пабачыць шпілі і дахі будынкаў, якія захаваліся і сёння і тыя, якіх, нажаль, ужо няма.

Галоўнай і самай працяглай вуліцай таго часу ў Мінску была вуліца Захар'еўская. Амаль поўнасцю яна была забудавана 2-3 –павярховымі дамамі, першыя паверхі якіх займалі магазіны, аптэкі, майстэрні, далей размяшчаліся невялікія драўляныя дамы.

Асноўным грамадскім транспартам у к. ХІХ ст. у Мінску была звычайная фурманка, а з 1892 г. па гораду былі пракладзены рэйкі конна-чыгуначнай дарогі і запушчана конка.

Перад Вамі фотаздымак гарадскога галавы Мінска канца ХІХ ст. – Карла Эмерыкавіча Гутэн-Чапскага. у 1890 г. ва ўзросце 30 гадоў быў выбраны гарадскім галавой горада Мінска. Пад яго кіраўніцтвам горад быў добраўпарадкаваны – дзякуючы кароткатэрміновым крэдытам і асабістым унёскам пад працэнт у муніцыпальную гаспадарку.

У музеі адноўлены інтэр'еры двух мемарыяльных пакояў, у якіх праходзіў з'езд, на якім прымалі ўдзел 9 дэлегатаў ад чатырох "Саюзаў барацьбы за вызваленне рабочага класа" (Маскоўскага, Кіеўскага, Екацерынаслаўскага і Пецярбургскага) і БУНДа.

У экспазіцыі прадстаўлена копія Маніфеста, а таксама выявы яго складальнікаў: П. Б. Струвэ, С. Радчанкі і А.Крэмера, а таксама выява паседжання з'езда з карціны Манасзона Ісакавіча (1907-1980) і здымак першай экспазіцыі музея 20-х гг.

У 1923 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё Дома-музея І з’езда РСДРП: а 19 гадзіне каля дома быў праведзены святочны мітынг партыйных, прафсаюзных арганізацый і прадстаўнікоў воінскіх частак. Над домам быў узняты чырвоны сцяг.

У першыя гады вайны падчас бамбардзіровак Мінска музей быў разбураны, усе экспанаты былі знішчаны.

У студзені 1948 г. па пастанове ЦК КП(б)Б і Савета Міністраў БССР прынята рашэнне аб будаўніцтве музея на месцы, дома, дзе праходзіў Першы з'езд РСДРП. Па праекту архітэктара Валадзько І. І. на старым фундаменце да восені 1948 г. быў адноўлены такі ж дом.

У 1992 г. па рашэнню Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Дом-музей І з'езда РСДРП быў перададзены Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь і стаў філіялам Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі (сучасны Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь), супрацоўнікі якога ў 1995 г. стварылі новую экспазіцыю (гісторыя сацыялістычнай ідэі).

У 2007 г. музей быў закрыты на капітальны рамонт, пасля завяршэння якога адкрыў свае дзверы для знаёмства з новай экспазіцыяй, прысвечанай гісторыі І з'езда РСДРП і выставачнай залай.

Паслугі музея:

У музеі працуе пастаянная экспазіцыя, якая складаецца з чатырох пакояў. Акрамя гэтага праводзяцца часовыя выставы у выставачнай залі, патрыятычныя, асветніцкія і інтэрактыўныя мерапрыемствы, арганізуюцца выяздныя лекцыі ў навучальныя ўстановы.