Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Гісторыя музея

Дом на вуліцы Захар’еўскай, дзе ў 1898 годзе праходзіў І з’езд РСДРП, стаў музеем у 1923 годзе. На афіцыйным адкрыцці 14 сакавіка таго ж года прысутнічаў адзін з удзельнікаў з’езду - Барыс Эйдэльман і былы гаспадар пакояў, дзе праходзіў з’езд - Пётр Румянцаў.

Падчас Другой сусветнай вайны дом быў моцна пашкоджаны. У студзені 1948 г. было прынята рашэнне аб будаўніцтве музея на месцы дома, дзе праходзіў І з'езд РСДРП. Па праекту архітэктара Івана Валадзько на старым фундаменце да восені 1948 г. быў адноўлены такі ж дом, і музей зноў адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў.

З 1991 па 1992 гады музей быў зачынены. У 2007 г. музей быў закрыты на капітальны рамонт, пасля завяршэння якога адкрыў свае дзверы для знаёмства з новай экспазіцыяй і выставачнай залай. З 1992 года з’яўляецца філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Дом-музей унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, як помнік гісторыі.