Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Ноч музеяў

  • 17.05.2023
20 мая ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом-музей І з'езда РСДРП" пройдзе Ноч музеяў “Артэфакт. Стварэнне гісторыі”.

Падчас правядзення Ночы музеяў, для наведвальнікаў, акрамя наведвання асноўнай і часовай экспазіцый, у філіяле прадугледжана праграма, дзе з 18.00 да 18.40 і з 20.00 да 20.40 будзе праводзіцца спецыяльная экскурсія па выставачным праекце, які прысвечаны стогадоваму юбілею Дома-музея І з’езда РСДРП. Усе жадаючыя змогуць пазнаёміцца з рэдкімі фатаграфіямі, якія захавалі гістарычныя моманты жыцця музея, кнігамі, перыядычнымі выданнямі і іншымі матэрыяламі, якія адносяцца да яго гісторыі.

Таксама з 19.00 да 19.40 і з 21.00 да 21.40 будзе праводзіцца інтэрактыўная музейная экскурсія “Гісторыя артэфакта”, дзе будуць дэманстравацца прадметы розных эпох, знойдзеныя падчас земляных работ каля філіяла, з суправаджальным аповедам аб іх гісторыі.

Дом-музей I з’езда РСДРП
Адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 31 А
тэл.: 390-68-47