На выставе прадстаўлены надрукаваныя на 3D прынтары архітэктурны макет Крэўскага замка, будынак чыгуначнага вакзала канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя (станцыя Гаўя), Дома-музея I з'езда РСДРП і іншыя аб'екты. У кожнага наведвальніка выставы будзе магчымасць стварыць уласную крэпасць з дэталяў, надрукаваных на спецыяльным абсталяванні, а таксама сабраць розныя канструктары, галаваломкі, вырабленыя пры дапамозе 3D друку.
На выставе вы ўбачыце,як працуе 3D друк, у гэтым дапамогуць спецыяльны прынтэр для хуткага стварэння поўнапамерных дэталяў, габарытных канструкцый і ландшафтных аб'ектаў, а таксама фільм навучальнага характару.
Выставачны праект распавядзе аб метадах вытворчасці дэталяў пры дапамозе 3D-друку, які атрымаў развіццё ў пачатку 1980-х. Усяго толькі за тры дзесяцігоддзі тэхналогія перайшла ад вырабау папяровых і пластыкавых прататыпаў да непасрэднага атрымання гатовых функцыянальных прадметаў. Зараз тэхналогія дазваляе атрымліваць прататыпы і вырабы, якія шырока выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні, авіякасмічнай галіны, медыцыне, архітэктуры і інш.
Адрас: г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 31А
Штодня з 11.00 да 19.00, каса да 18.30, без выходных
Тэл. для даведак: 290-68-47
Кошт: дарослы - 5 руб., студэнты - 4 руб., дзіцячы - 3 руб.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выходных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 10 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 3 бел.руб.
Экскурсія – 4 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 2,50 бел.руб.
Экскурсія – 3 бел.руб.
пр-т Незалежнасці, 31а, Мінск, 220005, Рэспубліка Беларусь
пр-т Незалежнасці, 31а, Мінск, 220005, Рэспубліка Беларусь
+375 17 2906847