У 2018 годзе спаўняецца 95 год з дня адкрыцця Дома-музея I з'езда РСДРП, а таксама 120 гадоў I з'езда РСДРП. На працягу многіх гадоў Дом-музей з'яўляецца адным з самых знакавых турыстычных аб'ектаў г.Мінска, які стаў сведкам многіх гістарычных падзей, якія ахапілі амаль векавы перыяд жыцця горада і краіны.
За гады існавання музея яго наведалі шматлікія дэлегацыі і палітычныя дзеячы розных краін свету сярод якіх кубінскі лідэр Фідэль Кастра, Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Кампартыі Югаславіі Іосіп Броз Ціта, кіраўнік ГДР Вальтэр Ульбрыхт і многія іншыя. Гэтаму дому прысвячалі свае вершы беларускія паэты Пятрусь Броўка, Мікалай Аўрамчык, Эдзі Агняцвет, туркменскі паэт Рухі Аліеў, балгарскі Найдзен Вылчаў і многія іншыя.
Адкрыты ў 1923 годзе, музей сёння з'яўляецца адным з найстарэйшых уРэспубліцы Беларусь. Падрыхтаваная сумесна з Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі, Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі юбілейная выстава знаёміць з матэрыяламі, якія адносяцца да гісторыі дома па вул. Захар'еўскай, а таксама да стварэння ў ім музея.
Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з рэдкімі фатаграфіі, якія захавалі гістарычныя моманты з жыцця Дома-музея, кнігамі, перыядычнымі выданнямі і іншымі матэрыяламі, якія маюць дачыненне да яго гісторыі.
Чакаем Вас на юбілейнай выставе “Сведка часу”!
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выходных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 10 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 3 бел.руб.
Экскурсія – 4 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 2,50 бел.руб.
Экскурсія – 3 бел.руб.
пр-т Незалежнасці, 31а, Мінск, 220005, Рэспубліка Беларусь
пр-т Незалежнасці, 31а, Мінск, 220005, Рэспубліка Беларусь
+375 17 2906847