Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



13 Акно

  • 22.01.2018
22 студзеня пачала працу аўтарская выстава фатаграфіі "13-е Акно" (у малым пакоі асноўнай экспазіцыі).

На выставе прадстаўлены дванадцать работ фатографа А. Ліннэманна (аўтар фотаэкспазіцый "Der letzte Herbst", "Metropolis"), які працуе ў розных жанрах, у тым ліку вулічнай фатаграфіі. Аўтар выкарыстоўвае толькі аналагавыя фотаапараты і часцей чорна-белую плёнку.

Экспазіцыя дэманструе здымкі, зробленыя ў перыяд з 2016 па 2017 год падчас наведвання культурнага цэнтра Галіцыі Львова. У работах адлюстраваны стылістычныя асаблівасці гарадской архітэктуры, спалучэнне актуальных элементаў дэкору і класічных формаў, а таксама перададзена атмасфера сучаснага турыстычнага горада, які здолеў захаваць дух шматвекавой гісторыі і традыцыі розных культур сваіх насельнікаў.

 Наведвальнікам нашай выставы мы прапануем зазірнуць ва львоўскія вокны, якія пакінулі чорна-белы адбітак імгненняў гарадскога жыцця і застылых пад матавым вэлюмам фатаграфіі.