Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Аднаўленне помнiкаў архiтэктуры ў гады незалежнай Рэспублікі Беларусь

  • 22.01.2018
Наша чарговая сустрэча з цыклу асветніцкіх лекцый-дыскусій будзе прысвечана тэме “Аднаўленне помнiкаў архiтэктуры ў гады незалежнай Рэспублікі Беларусь”.

Лекцыя будзе складацца з 2-х частак: першая частка – гістарычны агляд ад  ад гісторыка і краязнаўцаІвана Сацукевіча (беларускі гісторык-тапаніміст, спецыяліст у вобласці мінскага краязнаўства. З 2002 па 2005 г. супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выкладае гісторыю ў БДЭУ і Беларускім калегіуме, член тапанімічнай камісіі пры Мінгарвыканкаме), другая частка закране прававыя і сацыяльныя аспекты аховы гісторыка-культурнай спадчыны, выступоўца - Таццяна Пятрова (выканаўчы дырэктар МГА Гісторыка, грамадскай назіральнай камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры РБ).

Чакаем вас 25 студзеня а 18.30.
Уваходны квіток у музей – 2 рублі.

УВАГА! Запісацца на лекцыю можна па тэлефоне +375 17 290-68-47 (Андрэй), альбо на адрас электроннай пошты domusmuseum@gmail.com