Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Дом-музей 7 лістапада запрашае!

  • 04.11.2017
7 лістапада у Доме-музеі І з'езда РСДРП пройдуць рознатэматычныя мерапрымствы, прымеркаваныя да 100-годдзя рэвалюцыйных падзей.
У дворыку музея (пры спрыяльным надвор'і):

          11.00 – 18.00

 “Маё слова ў рэвалюцыі”: наведвальнікі музея на чырвоных расцяжках змогуць напісаць свой рэвалюцыйны лозунг, слова;

 “Мазаіка рэвалюцыі”: складанне камбінацый са слоў на магнітнай дошцы;

 “Адкрыты мікрафон”:чытанне наведвальнікамі твораў беларускіх паэтаў, прысвечаных рэвалюцыі;

У залах музея:

          12.00 – 18.00

паказ тэматычных відэафільмаў;

          12.00 – 13.00

лекцыя и мастар-клас “Рэвалюцыйны лозунг”: напісанне ўласных лозунгаў і іх афармленне, уручэнне памятных падарункаў за лепшыя працы;

          13.00 – 15.00

воркшоп  “Рэвалюцыйная цацка”: традыцыя вырабу папяровых цацак, вырэзванне і склейванне фігурак з паперы (чырвонаармейцы, гараджанне і т.п.);

         15.00 – 17.00

воркшоп “Пішу табе ліст…”: складанне лістоў-віншаванняў, лістоў-паведамленняў на бланках пяром і чарніламі.