Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Мінск 1917

  • 16.10.2017

З 23 кастрычніка 2017 г. па 14 студзеня 2018 г. будзе адкрыта экспазіцыя "Мінск 1917", якая прымеркавана да 100-годдзя кастрычніцкіх падзеяў у Мінску.

У 2017 годзе “Дом-музей I з'езда РСДРП” знаёміць наведвальнікаў з экспазіцыйным праектам, прысвечаным гісторыі горада ў рэвалюцыйны 1917 год.

Падзеі стогадовай даўніны мелі вялікае значэнне для жыцця грамадства ў цэлым, горада Мінска ў прыватнасці. Падчас наведвання экспазіцыі можна азнаёміцца з тым, якім быў горад у час эпахальных перамен, пра яго грамадскае і палітычнае жыццё.

У экспазіцыі “Мінск 1917” прадстаўлены прадметы са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: асабістыя рэчы ўдзельнікаў драматычных падзей першай паловы мінулага стагоддзя (фатаграфіі, аўтабіяграфіі, дзённікі, узнагароды і інш.), узоры абмундзіравання германскіх і расійскіх войскаў (флоцкі касцюм, пікельхельм, фуражкі, раменныя спражкі і г.д.), перыядычныя выданні і агітацыйныя матэрыялы, якія выходзілі ў Мінску ў 1917 годзе, улёткі, плакаты, грашовыя знакі і шмат іншага.

Кожны з наведвальнікаў зможа непасрэдна дакрануцца на гісторыі, сфатаграфаваўшыся ў гістарычнай фотазоне, напісаўшы паведамленне на старых тэлеграфных бланках, або стаўшы "удзельнікам" дэманстрацыі, і г.д.

Асаблівую значнасць экспазіцыі надасць факт прысутнасці на цырымоніі яе адкрыцця дэлегацыі кіраўніцтва Мемарыяльнага музея І з'езда Кампартыі Кітая. Заснаваны ў 1952 годзе ў Шанхаі, музей мае статус помніка культуры першачарговага значэння. Паміж Домам-музеем І з'езда РСДРП і мемарыяльным музеем І з'езда Камуністычнай партыі Кітая будзе падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве.