Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Загадкавыя таямніцы

  • 03.09.2021

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: “Дом-музей I з’езда РСДРП” у межах выставачнага праекта Лабараторыя прафесара Наркевіча-Ёдкі будзе працаваць інтэрактыўная выстава «Загадкавыя таямніцы» з 04.09.2021 па 28.11.2021.

З чаго складаецца чалавечая галава, як выглядае сэрца, ныркі, страўнік, шкілет чалавека і якім чынам такая вялікая колькасць розных органаў змяшчаецца ўнутры нас? На першы погляд нам здаецца, што ўсё гэта даволі складана і далёка ад разумення, але менавіта ў нашым музеі навука становіцца не толькі даступнай, але і займальнай.

Хіба не марыў кожны з нас адчуць сябе сапраўдным хірургам і зазірнуць унутр самага загадкавага і звычайнага – чалавечага цела? Мары здзяйсняюцца! На выставе Вы знойдзеце дзясятак сапраўдных анатамічных мадэляў (нырак, сэрца, галавы, чэрапа, шкілета, торс чалавека з унутранымі органамі і шмат іншага цікавага).

У нашым музеі-лабараторыі кожны наведвальнік зможа самастойна азнаёміцца з тым, з чаго складаецца, па якіх законах дзейнічае яго арганізм, якую мае структуру, паглядзець у мікраскоп на тканіны сэрца, лёгкага, нервовыя клеткі, якія забяспечваюць перадачу інфармацыі між рэцэптарамі і галаўным мозгам і шмат іншага цікавага. Час, праведзены ў музеі на нашых «Загадкавых таямніцах» - гэта выдатны спосаб спалучыць цікавае і карыснае!

Чакаем вас!

Дзеці дашкольнага ўзросту дапускаюцца на выставу толькі ў суправаджэнні дарослых!

Дом-музей I з’езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п-т Незалежнасці, 31А

Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных

Тэл. для даведак: 290-68-47

www.domusmuseum.histmuseum.by

www.facebook.com/domusmuseum

www.vk.com/domusmuseum