Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вясёлая навука

  • 12.11.2020
У музеі працягвае працу сумесны з музеем "Элемента" інтэрактыўны выставачны праект "Вясёлая навука".

Фізіка, механіка, магнетызм – на першы погляд нам здаецца, што ўсё гэта даволі складана і далёка ад нашага разумення, але менавіта ў нашым музеі навука становіцца не толькі даступнай, але і займальнай.

Хіба не марыў кожны з нас правесці які-небудзь навуковы эксперымент, даведацца, як працуе той ці іншы механізм і дазнацца, адкуль бярэцца электрычнасць? Мары здзяйсняюцца! На выставе Вы знойдзеце прыбор электрастатыкі, магнітную анамалію і ўсяго каля дзясятка розных прылад, якія дапамогуць ператварыць складаныя навуковыя доследы ў простыя і цікавыя. Таксама Вы зможаце даведацца аб тым, як працуюць розныя механізмы, ці можа чалавек быць «батарэйкай», адкуль бярэцца электрычнасць і мноства чаго яшчэ.

Любы эксперыментатар на выставе «Вясёлая навука», ці то дзіця, ці ўжо дарослы чалавек, зможа самастойна правесці ўласны эксперымент, які апісвае той ці іншы закон фізікі або з’яву прыроды. Канешне, за час, праведзены ў нашым музеі, Вы не зможаце вывучыць і зразумець усю фізіку, але цікавасць да дакладных навук, цяга да ведаў, доследаў і вынаходніцтваў у Вас, безумоўна, з’явяцца!

Дзякуючы экспанатам нашай выставы Вы зможаце не толькі цікава правесці час са сваімі дзецьмі, але і расшырыць свой кругагляд.

Дзеці дашкольнага ўзросту дапускаюцца на выставу толькі разам з дарослымі.

Дом-музей I з’езда РСДРП

Адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 31а

Штодня з 11.00 да 19.00, без выхадных дзён

Тэл. для даведак: (017) 290-68-47

www.domusmuseum.histmuseum.by

www.facebook.com/domusmuseum

www.vk.com/domusmuseum