Фізіка, механіка, магнетызм – на першы погляд нам здаецца, што ўсё гэта даволі складана і далёка ад разумення, але менавіта ў нашым музеі навука становіцца не толькі даступнай, але і займальнай.
Хіба не марыў кожны з нас правесці які-небудзь навуковы эксперымент, разгадаць дзясятак займальных галаваломак, даведацца, як працуе той ці іншы механізм і адкуль бярэцца электрычнасць? Мары здзяйсняюцца! На выставе можна знайсці дзясятак унікальных галаваломак (галаваломкі “Робат”, “Энігма”, “Загадкі да Вінчы” і г.д.), электрофорную машыну, Маятнік Максвела, прыбор Ленсу і шмат цікавага.
У нашым музеі-лабараторыі кожны наведвальнік зможа самастойна правесці свой уласны эксперымент, які апісвае той ці іншы закон фізікі, знайсці ключ да разгадкі серыі займальных галаваломак, а таксама даведацца імёны знакамітых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Час, праведзены ў музеі на нашых «Гульнях розуму» – гэта выдатны спосаб спалучыць цікавае і карыснае!
На выставе экспанаты кранаць не толькі можна, але і трэба!
Дзеці дашкольнага ўзросту дапускаюцца на выставу
толькі ў суправаджэнні дарослых!
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выходных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 10 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 3 бел.руб.
Экскурсія – 4 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 2,50 бел.руб.
Экскурсія – 3 бел.руб.
пр-т Незалежнасці, 31а, Мінск, 220005, Рэспубліка Беларусь
пр-т Незалежнасці, 31а, Мінск, 220005, Рэспубліка Беларусь
+375 17 2906847