Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"Таямнічы свет пад мікраскопам"

  • 21.02.2019
На некалькі месяцаў выставачная зала музея пераўтворыцца ў сапраўдную біялабараторыю, дзе наведвальнікі змогуць зазірнуць узброеным вокам у невядомае жыццё паўсядзённых рэчаў і дзякуючы 30-ці сучасным мікраскопам навучыцца ўспрымаць свет вакол сябе зусім інакш.

На нашай выставе Вы зможаце:

на свае вочы ўбачыць, з чаго складаецца пяро птушкі, лускавінка рыбы, чалавечы волас, эпітэлій і г.д.;

параўнаць пад шматразовым павелічэннем кроў чалавека і кроў жабы;

паглядзець скрозь магутныя лінзы на звыклыя крышталі цукру, солі, грыбы, цвіль і г.д.

Таксама, Вашай увазе будуць прадстаўлены разнастайныя калекцыі гербарыяў і насякомых.

Экспазіцыя-лабараторыя “Таямнічы свет пад мікраскопам” будзе аднолькава цікавая для ўсіх узростаў: маленькіх дзяцей, школьнікаў, студэнтаў і дарослых.

Акрамя таго, выстава дапаможа Вам акунуцца ў гісторыю натуралістыкі, бо першаму мікраскопу, які вынайшаў Галілеа Галілей, у гэтым годзе спаўняецца 410 гадоў! А вядомы айчынны біяфізік, лекар і даследчык Якуб Наркевіч-Ёдка роўна 150 гадоў таму адкрыў для сябе гэты займальны свет навукі.

Не прамініце магчымасць адчуць сябе сапраўдным навукоўцам і ў простай і пазнавальнай форме дакрануцца да свету навукі і гісторыі!

Чакаем Вас!