Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Позневясновыя святы: ад Юр'я да Купалля

  • 12.05.2018
17 мая, на Ушэсце, у Доме-музеі І з'езда РСДРП пройдзе лекцыя даследчыцы Алены Ляшкевіч "Позневясновыя святы: ад Юр'я да Купалля".

Можна будзе даведацца:
• Якія дахрысьціянскія боствы стаяць за вобразамі святых Юр'я і Міколы? Чаму ў песьнях і былічках яны часта выступаюць у пары? Ці застаюцца актуальнымі сьвяткаванні ў іх гонар?
• Што такое Страла і Куст і навошта іх водзяць, а Стралу яшчэ і хаваюць?
• Купалле - вясновае ці летняе свята? І ці можна назваць яго самым эратычным ва ўсім беларускім календары?

Падчас лекцыі будзе шмат відэа з этнаграфічных экспедыцый і жывыя спевы ад гурта NIAMORA / НЯМОРА
Пачатак а 18.30. Уваход 2 рублі. Сідзячых месцаў усяго 15, таму трэба запісацца загадзя па тэлефоне +375 17 290-68-47 (Андрэй), альбо на адрас электроннай пошты domusmuseum@gmail.com.
Пасля лекцыі з 20.00  – карагоды і танцы пад дуду ў музейным дворыку. Граць будуць Антон Бельскі і Мікалай Столяр. Запрашаем іншых музыкаў далучацца!