Гэтым разам у рамках асветніцкіх лекцый-дыскусій, арганізаваных Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа і філіялам Дом-музей І з’езда РСДРП, сустрэча будзе складацца з дзвюх частак.
Спачатку Вас чакае прагляд дакументальнага фільма, створанага ў межах праекта “Беларускія остарбайтары”, які рэалізуецца МГА «Гісторыка» (Беларускі архіў вуснай гісторыі) сумесна з DOM – deutsch-russischesHausfürBegegnung, BildungundKulturinLandshute.V., deutsch-belarussischegesellschafte.V. (Dbg) пры падтрымцы фонда Erinnerung, VerantwortungundZukunft.
Фільм рэпрэзентуе гісторыі і партрэты рэальных сведкаў Другой сусветнай вайны – людзей, якія былі вывезеныя з Беларусі ў Германію на прымусовыя працы. Остарбайтары – невядомыя ахвяры вядомай вайны.
Фільм складзены на аснове сапраўдных відэа-інтэрв’ю ўдзельнікаў тых падзей, якія былі сабраныя і запісаныя падчас экспедыцый «Беларускага архіва вуснай гісторыі» ў рамках праекта. Гэта ўнікальныя гісторыі рэальных людзей, якія дазваляюць кожнаму гледачу скласці сваё меркаванне аб прымусовай працы ў гады Другой Сусветнай вайны і лёсах былых нявольнікаў.
Большасць з іх мае горкі жыццёвы досвед: перажыўшы сталінскі тэрор 1930-х, нямецкі акупацыйны рэжым, прымусовую высылку ў Германію, яны сталі ізгоямі ў пасляваенным Савецкім Саюзе, паколькі афіцыйная прапаганда расцэньвала іх не як “ахвяраў вайны”, а як “памагатых гітлераўскай Германіі”.
Толькі сёння, больш чым праз 70 год, тыя з іх, хто жывуць і зараз, пачынаюць казаць пра гэта адкрыта, перастаюць хаваць і хавацца. Яны вяртаюцца ў гісторыю такімі як ёсць, без прыўкрас. Яны былі, жылі, марылі... пакуль аднойчы іх жыццё не падзялілася на да і пасля. Яны шмат год неслі сваю таямніцу, свой сакрэт, які сёння становіцца часткай агульнай гісторыі.
Пасля прагляду адбудзецца дыскусія з рэжысёрам і сцэнарыстам фільма – гісторыкам Алесем Лапо.
Чакаем Вас 10мая а 18.30.
Уваходны квіток у музей – 2 рублі.
УВАГА! Запісацца на лекцыю можна па тэлефоне +375 17 290-68-47 (Андрэй), альбо па адрасе электроннай пошты: domusmuseum@gmail.com
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выходных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 10 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 3 бел.руб.
Экскурсія – 4 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 2,50 бел.руб.
Экскурсія – 3 бел.руб.
пр-т Незалежнасці, 31а, Мінск, 220005, Рэспубліка Беларусь
пр-т Незалежнасці, 31а, Мінск, 220005, Рэспубліка Беларусь
+375 17 2906847