Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вітаем вас

на афіцыйным сайце Дома-музея І з’езда РСДРП, філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь!

Дом-музей І з’езда РСДРП – адзін з самых старых музеяў Мінска. Ён быў адкрыты ў 1923 г. у будынку, дзе была заснавана ў 1898 г. Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя.

З 1992 г. Дом-музей з’яўляецца філіялам Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі (цяперашняга Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь). Экспазіцыя Дома-музея прэзентуе гісторыю з’езда расійскіх сацыял-дэмакратаў, а таксама гісторыю губернскага Мінска на мяжы ХІХ і ХХ стст.

Дом-музей унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як помнік гісторыі.

Сталая экспазіцыя

Сталая экспазіцыя музея знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй горада Мінска канца ХІХ – пачатку ХХ ст.: грамадска-палітычным ладам, культурным і сацыяльна-эканамічным жыццём, падзеяй 1898 года, якая ўвайшла ў гісторыю як І з’езд РСДРП.

Часовыя выставы

Дом-музей І з’езда РСДРП мае экспазіцыйную пляцоўку для правядзення часовых выстаў разнастайнай тэматыкі. Даведайся пра актуальныя часовыя выставы нашага музея!

Экскурсіі

Дом-музей І з’езда РСДРП прапануе наведвальнікам замовіць экскурсію на наступныя тэмы: Губернскі горад Мінск у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст., І з’езд РСДРП і жандармскі вышук, Гісторыя Дома-музея І з’езда РСДРП.